У пачатку года ледзь не кожнае выданне цытавала Discovery Channel з яго "Top 10 Discoveries of the Decade".
На 3-м месцы - доказ наяўнасці вады на Марсе. "...Данное открытие не только подтверждает наличие воды на Красной планете, но и
дает надежду на то, что микробы могут использовать эту воду для выживания."
Думаў, што
надзея на марсіянскія мікробы - фантазія перакладчыка. Не палянаваўся, знайшоў
арыгінальны тэкст: "This discovery not only confirmed the presence of water on the Red Planet, it reenergized
the hope that some kind of microbial life might be using this water supply to survive."
Яны
маюць надзею на мікробы з Марса? Сваіх мала?
Генерырую каля-навуковыя ідэі для СМІ:
"Аналіз арбіты астэроіда Х дае надзею на яго сутыкненне з Зямлёй".
"Устойлівая праца калайдэра дае надзею на эффектыўны выбух".
"Поспехі ў геннай інжэнерыі даюць надзею на масавую вытворчасць франкенштэйнаў".